Адзначым дзень нараджэння ў музеі

Дзе можна адзначыць дзень нараджэння дзіцяці, каб і цікава, і арыгінальна, і каб" нешта новенькае? З такім пытаннем да нас звярнулася наведвальніца. І мы вырашылі гэтую няпростую задачу, пацешыўшы дзяцей і дарослых агляднай экскурсіяй, квэстам па музеі, а таксама захапілі іх працэсам расфарбоўкі магнітаў ручной работы, якія дзеці забралі з сабою ў якасці падарунка. Усе засталіся задаволенымі і прыемна здзіўленымі.

Хочаце правесці час з карысцю, пакінуць у памяці яркія і запамінальныя моманты - прыходзьце ў музей!

755