Цікавы прадмет з фондаў музея - скрыпка 19 ст.

У калекцыі “Музычныя інструменты” ёсць прыгожая скрыпка 19 ст., вырабленная на сусветна вядомай фабрыцы па вытворчасці музычных інструментаў і струн Братоў Плахт (Германія).

Скрыпка - смычковы струнны музычны інструмент высокага рэгістра. Мае народнае паходжанне, сучасны выгляд набыла яшчэ ў XVI стагоддзі, атрымала шырокае распаўсюджванне ў XVII стагоддзі.

Пачатак вытворчасці скрыпак  у Шонбахе (цяперашнім Лубы, размешчаным у сучаснай Чэхіі), хутчэй за ўсё, ўзыходзіць да канца 16-га стагоддзя. Стваральнік майстравай скрыпкі Эліяс Плахт лічыцца заснавальнікам скрыпічнай справы ў гэтым былым маляўнічым нямецкім мястэчку, першыя згадкі пра якое датуюцца 1100 годам.

У 18 ст. у г. Лубы працавала звыш 40 скрыпічных майстроў, вытворцаў музычных інструментаў. Пятнаццаць з іх належыла да дынастыі Плахт, якая мае найбольшыя заслугі ў прадаўжэнні скрыпічнай справы г. Лубы.

Скрыпка складаецца з двух асноўных частак: корпуса і грыфа, уздоўж якога нацягнутыя струны. Корпус скрыпкі мае спецыфічную акруглую форму з выемкамі па баках, якія ўтвараюць «талію».

Грыф скрыпкі ўяўляе сабой доўгі брусок з суцэльнага цвёрдага дрэва, да ніжняй часткі якога прымацавана шыйка, якая пераходзіць у галоўку ў выглядзе завітка.

 Унутры скрыпкі ёсць папяровая наклейка з наступным тэксам: “Brüder Placht vorm Gebr. Placht Musik - Instrumentrn & Saiten – Fabrik in Schöbach bei Eger in Böhmen Gegründet, 1830”. Пераклад на беларускую мову: “Фабрыка братоў Плахт  па вытворчасці музычных інструментаў і струн. Заснавана ў Шонбахе каля Эгер ў Багеміі, 1830”.

Скрыпка са смыкам. Змешчана ў драўляны футарал.

 Набыта ў жыхаркі г. Навагрудка ў 2003 годзе.

 

810