
Асвенцым, Бухенвальд, Дахаў, Равенсбрук, Трэблінка, Сабібор, Хелмна... Ад гэтых назваў нават праз 80 гадоў вее смерцю і страхам. Канцэнтрацыйныя лагеры - інструмент масавага тэрору і генацыду фашысцкай Германіі. 11 красавіка 1945 года ў Бухенвальдзе адбылося гераічнае паўстанне вязняў. У памяць аб мужнасці, нязломленай волі і перамозе асуджаных на смерць учора ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
22 чэрвеня 2015 года з удзелам беларускага лідэра Аляксандра Лукашэнкі была ўрачыста адкрыта першая чарга мемарыяльнага комплексу з 10-метровым цэнтральным манументам "Брама памяці" (скульптар К. Касцючэнка). На бронзавых створках варот намаляваны ўплеценыя ў калючы дрот фігуры 29 змучаных вязняў лагера смерці.
На месцах лагераў смерці па ўсёй краіне ў памяць аб загінуўшых у іх устаноўлены помнікі. Кожны лагер смерці ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе "Хатынь".