#старыальбом Палац культуры

Мала хто зможа паверыць, што на ўскраіне краіны знаходзіцца культурная ўстанова, якая не прымала вядомых артыстаў тэатра, народных пісьменнікаў, танцавальныя калектывы і ансамблі.

Урачыстае адкрыццё культурнага цэнтра, узору манументальнай архітэктуры сталінскай эпохі,было прымеркавана да Першамайскага свята 1929 года.У 1935 клубу было прысвоена імя Куйбышава.

У 1934 годзе тут адбылася літаратурная вечарына, на якой перад дабрушанамі выступілі дэлегаты першага Усесаюзнага з'езда пісьменнікаў Якуб Колас, Міхась Лынькоў, Петрусь Броўка.

У час вайны ў будынку знаходзіўся савецкі шпіталь.

Пераадольваючы цяжкасці пасляваеннага часу, дабрушане цягнуліся да культуры. Папаўняўся фонд клубнай бібліятэкі, разрабаванай пры акупацыі.

У клубе сумесна з бібліятэкай праводзіліся сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і літаратурнымі дзеячамі БССР. Частым госцем на роднай зямлі быў ураджэнец Добрушскага края Іван Пятровіч Шамякін.

У 1998 годзе фабрычны ДК быў перададзены раённаму аддзелу культуры.

491