Прэм'ерны паказ мастацкага фільма "Класная"

Новая мастацкая драма, створаная нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" распавядае гісторыю маладой выпускніцы БДПУ ім. М. Танка Тані Васілеўскай, якая апынулася па размеркаванні ў невялікай школе аграгарадка Міжрэчча. Там маладая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства становіцца класным кіраўніком 11-га класа. Нягледзячы на ​​неспрактыкаванасць і сумнні, галоўная гераіня кінакарціны імкнецца стаць для сваіх вучняў сапраўднай «Класнай» не толькі на пасадзе, але і па духу. Калектыў Дома-музея Адама Міцкевіча не мог прапусціць гэтую культурную падзею! Нам выпала ўнікальная магчымасць вярнуцца ў свае любімыя, шчаслівыя і бесклапотныя школьныя гады, узгадаць першага настаўніка, класнага кіраўніка, школьных сяброў, выпускны.
Гісторыя Тані Васілеўскай стане прыкладам для ўсіх маладых спецыялістаў, якія таксама, як і галоўная гераіня сумняваюцца ў сваіх сілах, перажываюць за ўзаемаадносіны з калегамі, за тое, як іх прымуць на першым працоўным месцы.
«Класная» - кранальная гісторыя пра сталенне, узаемадапамогу і сілу добрых сэрцаў, якую павінен убачыць кожны. Гэта аповяд аб тым, як адна шчырая мара і непадробнае жаданне змяніць свет могуць ператварыць простую прафесію ў сапраўднае пакліканне.

197