Восень сустракаем з музыкай! Гэтым разам у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца святочная імпрэза да Дня горада з удзелам ансамбля салістаў «Класік-Авангард».
У праграме канцэрта «Вераснёўскі вальс роднага горада» прагучаць наступныя шэдэўры:
- Г. Гарэлава. Вальс.
- І. Штраўс. Вальс.
- Д. Шастаковіч. Вальс з джаз-сюіты.
- Я. Дога. Вальс з к/ф «Мой ласкавы і пяшчотны звер».
- М. Агінскі. Паланэз.
- В. Кузняцоў. Дзве часткі з сюіты «Вітаўт».
- М. Тарывердзіеў. Інтэрмецца.
- Я. Глебаў. Адажыо з балета «Маленькі прынц».
- Ж. Косма. Апалае лісце.
- З. дэ Абрэу. Ціка-Ціка.
- А. Хачатуран. Танец з шаблямі з балета «Гаянэ».
- Г. Свірыдаў. Раманс.
- Беларускі народны танец «Полька-Янка».
- Я. Глебаў. Беларускі танец.
Дырыжор і мастацкі кіраўнік – Людміла Каліноўская.
Запрашаем правесці гэты святочны вераснёўскі вечар у музеі класіка ўсіх, хто яшчэ не прыдумаў, як адзначыць Дзень любімага горада.
Уваходны квіток – 20 рублёў.
Чакаем вас па адрасе: вул. М.Багдановіча, 7а