У Іўеўскі музей завіталі госці з Варшавы

16 чэрвеня Іўеўскі музей нацыянальных культур гасцінна адчыніў дзверы для ўдзельнікаў вакальна – эстраднай групы "Зацішанская Нота" і мужчынскага вакальнага ансамбля “Жураўлі” з Дома культуры "Зацішша" ў Варшаве. Разам са старшым навуковым супрацоўнікам музея Пазняк Марынай Пятроўнай госці прайшліся па вуліцах Іўя, пазнаёміліся з архітэктурнай спадчынай нашага города. У музеі іх прывіталі намеснік старшыні Іўеўскага райвыканкама Таццяна Віктараўна Хінская, намеснік старшыні аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Вацлаваўна Кішкель, дырэктар музея Ірына Анатольеўна Халява. Ну а далей - падарожжа па залах музея, знаёмства з гісторыяй, культурай карэннага насельніцтва, татараў і яўрэяў, пытанні-адказы, абмен уражаннямі, запіс у кнігу водгукаў, падарункі і фотаздымкі на памяць…

612