Калектыўная выстава жодзінскіх мастакоў ў гонар 30-годдзя стварэння Творчага саюза мастакоў Жодзіна і 65-годдзя Аляксандра Фралянкова


Паважаныя сябры! 9 ліпеня 2021 года пачне сваю працу калектыўная выстава, прысвечаная 30-й гадавіне стварэння Творчага саюза мастакоў Жодзіна, а таксама 65-годдзю жодзінскага мастака Аляксандра Фралянкова. Адкрыццё выставы адбудзецца 9.07.21 а 17 гадзіне. Выстава працягнецца да 8 жніўня. Месца правядзення: Гарадская выставачная зала (вул. Дзеравянкі, 14б, 2 паверх).

Стварэнне Творчага союза мастакоў Жодзіна звязана з такімі мастакамі, як Аляксандр Фралянкоў, Мікалай Шышлоў, Георгій Міхейчык, Анатолій Чычын, Віктар Галубкоў, Мікалай Андруковіч.

Час працы:
серада-пятніца: 11.00-19.00
субота-нядзеля: 9.00-17.00
панядзелак-аўторак: выхадныя

Кошт білета:
1 рубель - для дзяцей (7-17 гадоў),
2 рублі - для дарослых.
Бясплатна для дзяцей да 7 гадоў.

Даведкі па тэл.: 8(01775)6-63-68

116