Дзень памяці І.М. Лучанка «В каждой песне я вновь оживу…»


Дзень памяці І.М. Лучанка «В каждой песне я вновь оживу…»

7 жніўня 2021 года 

з 13:00 да 14:30

Ігар Міхайлавіч Лучанок – савецкі, беларускі кампазітар, музычны педагог. Народны артыст СССР. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола. З 1980 года і да канца жыцця быў старшынёй праўлення Саюза кампазітараў Беларусі.

«Жураўлі на Палессе ляцяць», «Алеся», «Спадчына», «Мой родны кут», «Майский вальс», «Письмо из 45-го», «Дорогие мои земляки», «Полька беларуская», «Венский вальс», «Трэба дома бываць часцей» – няма ў Беларусі чалавека, які б не ведаў гэтых песень. Некаторыя нават лічаць іх народнымі! Аднак усе яны з'явіліся на свет, дзякуючы Ігару Лучанку. Акрамя любімых усімі вядомых песень, І. М. Лучанок стварыў шэраг значных акадэмічных твораў, а яго «Песню пра Мінск» штодня адбіваюць куранты на Мінскай ратушы.          

Нішто так не аб’ядноўвае людзей, як песні і добрая музыка. 7 жніўня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе дзень памяці І. М. Лучанка «В каждой песне я вновь оживу…», дзе мы зноў пачуем вядомыя песні кампазітара, успомнім цікавыя факты з яго жыцця і ўшануем памяць нашага вялікага земляка.

У гэты дзень будзе прадстаўлена наступная праграма:

урачыстае адкрыццё дня памяці кампазітара;

расповед пра жыцце і творчасць кампазітара ад сына і калегаў;

гучанне песняў І. Лучанка ў выкананні мастацкага кіраўніка заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь ансамбля «Свята» Славаміра Станкевіча і лаўрэата міжнародных конкурсаў, саліста апошняга складу ансамбля "Песняры" Вадзіма Касенка;

паказ дакументальнай хронікі і фільмаў «Дэбют», «Восеньскія яблыкі» з кампазіцыямі І. М. Лучанка;

гучанне знакамітых кампазіцый на працягу дня.

Кошт квіткоў:

для дарослых – 8 руб.;

студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 4 руб.;

школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;

для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 

150