Імпрэза да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь «Мінскія кніжнікі»


Імпрэза да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
“Мінскія кніжнікі”

3 ліпеня 2025 года, а 15-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца імпрэза да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прысвечаная жыццю і творчасці мінскага кніжніка Максіма Багдановіча.

Назва імпрэзы была выбрана невыпадкова, таму што кожны з гасцей музея атрымае магчымасць адчуць сябе такім жа кніжнікам, як Максім Багдановіч.

Вас чакаюць:

  • Куратарская экскурсія па экспазіцыі музея;
  • Інтэрактыўная гульня і віктарына па жыццю і творчасці Максіма Багдановіча;
  • Майстар-клас па стварэнню аўтарскай закладкі.

Уваход 5 рублёў.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
maksimbagdanovich@gmail.com

105